21 лютага 2020, Пятніца, 15:23
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Менску прайшоў малебен за вызваленне Беларусі ад лукавага (Відэа, жывая трансляцыя)

46
У Менску прайшоў малебен за вызваленне Беларусі ад лукавага (Відэа, жывая трансляцыя)
Фото: «Радыё Свабода»

Мянчане выйшлі да адміністрацыі Лукашэнкі.

Малебен у абарону краіны і веры прайшоў у Менску вечарам 15 красавіка.

Да новага малебну «Вызвалі нас ад лукавага» каля адміністрацыі Лукашэнкі па адрасе Карла Маркса, 38 заклікала партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

4 красавіка ўлады зруйнавалі крыжы па перыметры Курапатаў - месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

12 красавіка ўлады знішчылі яшчэ 50 крыжоў у Курапатах.

Сайт Charter97.org праводзіць анлайн-рэпартаж з акцыі. Відэа - Белсат.

18:45 Малебен скончыўся. Яго ўдзельнікі разыходзяцца. Мы спыняем жывую трансляцыю.

18:39 Стала вядома, што арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

18:38 Да ўдзельнікаў набажэнства падышоў супрацоўнік міліцыі і заявіў, што «акцыя несанкцыянаваная».

18:37 Валянцін Трокскі паведаміў, што актывіст партыі «Народная Грамада» Сяргей Спарыш, які быў з арганізатараў акцыі, верагодна, затрыманы. Да яго дадому сёння прыходзілі міліцыянты.

18:35 Ніна Багінская заявіла, што акцыя насіла сімвалічны характар, каб спыніць бязмежжа ў Курапатах. З яе слоў, людзей, абураных «крыжаломам», што адбываецца ва ўрочышчы, значна больш.

18:30 Удзельнікі набажэнства спяваюць гімн «Магутны Божа». Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным здымаюць іх на відэа.

18:28 Людзі моляцца за душы людзей, расстраляных у Курапатах, за захаванне памяці, за «выратаванне Беларусі ад лукавага».

Фота: «Радыё Свабода»

18:26 Удзельнікі набажэнства ўзяліся за рукі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Пачалася малітва.

18:25 Ніна Багінская разгарнула беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

18:23 Мянчанка Святлана прыйшла на малебен разам з сынам. «Я ўпершыню выйшла, проста больш трываць нельга», - сказала жанчына.

18:21 Адзін з удзельнікаў набажэнства па імені Андрэй прыйшоў з драўляным крыжам. «Нашы ўлады - пераемнікі сталінскай улады, пераемнікі НКУС, крыжы ў Курапатах не даюць ім спакою, сняцца ім» - кажа актывіст.

18:19 Удзельнікі набажэнства выказваюць пратэст арыштам лідараў апазіцыі Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага і патрабуюць іх вызвалення.

18:18 «Улады свядома адводзяць людзей за колавую дарогу, там ім прасцей разабрацца з актывістамі. Я ўважаю, што акцыі трэба праводзіць толькі ў цэнтры. Наспелі перамены. Трэба нешта рабіць», - сказаў актывіст БНК Валянцін Трокскі.

18:15 Да адміністрацыі Лукашэнкі падыходзяць новыя людзі.

18:12 Ніна Багінская заклікае ўлады прызнаць расстрэлы людзей у Курапатах генацыдам, а не разбураць крыжы ва ўрочышчы. «Антынародны, антыхрысціянская ўлада павінна сысці», - кажа жанчына.

18:10 Да адміністрацыі Лукашэнкі аднымі з першых прыйшлі актывісты Ніна Багінская і Валянцін Трокскі. Ніна Багінская выйшла з плакатам «Свабоду народу».

Автозаки у администрации Лукашенко
Фота: Новы Час