20 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія краіны прыахвоціліся да беларускага спіртнога

22
Якія краіны прыахвоціліся да беларускага спіртнога

«Лідарам» у гэтым пытанні стала Расея.

Адзіная гандлёвая кампанія беларускага канцэрну «Белдзяржхарчпрам», якая працуе на тэрыторыі Еўразвязу, у мінулым годзе павялічыла свае абароты больш чым на 20%, піша «Заўтра тваёй краіны».

Згодна з гадавой справаздачнасцю латвійскай кампаніі Belpisceprom, яе абарачэнне па выніках 2018 года вырасла на 22,2% да 6,6 млн еўраў. Чысты прыбытак дыстрыбутара прадукцыі дзяржаўных харчовых фабрык на рынку Еўразвязу склаў блізу 30 тысяч еўраў.

Кампанія Belpisceprom зарэгістраваная ў Рызе ў 2004 годзе і пастаўляе прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў больш чым у тысячу крам у краінах Балтыі (Maxima, Rimi, Cash&Carry PROMO, OG Elektra, Norfa, Depo і Kesko Senukai), а таксама прадае яе праз фірмовую краму ў Рызе.

Пераважна кампанія рэалізуе прадукцыю сваіх заснавальнікаў - прадпрыемстваў алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь» і ААТ «Мазырсоль». Яна таксама прадстаўляе ў Латвіі вырабы кандытарскіх фабрык Беларусі.

У тым ліку дзякуючы дзейнасці Belpisceprom, Латвія і Літва ўваходзяць у пяцёрку найбуйнейшых вядомых замежных спажыўцоў беларускай алкагольнай прадукцыі.

Вядомых - бо краіна прызначэння экспарту большай часткі беларускага спіртнога значыцца ў звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў графе «Краіна не высветленая». У мінулым годзе ў ёй было алкаголю на суму 49,1 млн даляраў.

Лідарам паводле аб'ёму продажаў, нягледзячы на амаль 10% скарачэнне продажу, стала Расея. У гэтую краіну было экспартавана прадукцыі на 25,6 млн даляраў.

На другое месца выйшаў Казахстан, у якім было прададзена гарэлкі, лікёраў ды іншага алкаголю на 6,8 млн даляраў (прырост - 77,5%). На трэцяе месца ў выніку амаль 30% скарачэння экспарту апусцілася Украіна - 3,9 млн даляраў.

Латвія паводле аб'ёмаў спажывання моцнага алкаголю з Беларусі заняла у 2018 годзе чацвёртае месца. Аб'ём продажаў склаў 3,2 млн даляраў, ён вырас на 9,3% у параўнанні з 2017 годам. Літва заняла пятае месца з аб'ёмам продажаў 2,7 млн даляраў, і гэта больш на 19,7%, чым было год таму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках