20 траўня 2024, панядзелак, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт супраць «Танкверта»

8
Данкверт супраць «Танкверта»
СЯРГЕЙ ДАНКВЕРТ

Рассельгаснагляд папрасіў падатковую праверыць беларускіх пасярэднікаў.

Рассельгаснагляд падрыхтаваў ліст на адрас Федэральнай падатковай службы Расеі з просьбай правесці праверкі ў дачыненні да 36 беларускіх кампаній-пасярэднікаў, якія, на думку ведамства, ажыццяўляюць незаконныя пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею, выкарыстоўваючы схему «фальшывага транзіту» ў Казахстан і Кыргызстан. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, паведамляе tut.by.

«Падставай для агучаных высноў паслужылі размешчаныя ў публічным доступе словы кіраўніка адной з беларускіх кампаніі Юрыя Васкрасенскага, які паведаміў, што яго кампанія перагружаецца ў Маскве пры пастаўках прадукцыі ў Казахстан. Пры гэтым, згодна з дзейнымі правіламі, у выпадках перагрузкі транзітных тавараў, ветэрынарная служба Беларусі абавязаная інфармаваць пра гэта Рассельгаснагляд, чаго зроблена не было. Адпаведна, транзіт немагчыма прызнаць законным», - гаворыцца ў паведамленні.

Апроч іншага, Рассельгаснагляд мае намер правесці ўласнае расследаванне ўсяго ланцуга перамяшчэння беларускай прадукцыі. Па выніках мерапрыемстваў будуць прыняты адпаведныя меры.

Нагадаем, днямі Рассельгаснагляд звярнуўся ў ФСБ і Мінтранс праз «шэрыя схемы Беларусі». У расейскай установе заявілі, што выявілі 37 беларускіх кампаній-пасярэднікаў для пастаўкі санкцыйнай прадукцыі. Асаблівае абурэнне расейскага боку выклікала ТАА «Танкверт» з гэтага спісу: «Цалкам відавочна, што заснавальнікі кампаніі не выпадкова далі імя арганізацыі, сугучнае з прозвішчам кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта», - разважылі ва ўстанове.

У рэдакцыю tut.by звярнуўся дырэктар трох кампаній, якія займаюцца аптовым продажам малочнай прадукцыі, якія трапілі ў чорны спіс Рассельгаснагляду (у тым ліку і ТАА «Танкверт»), Юры Васкрасенскі, які распавёў пра свае прэтэнзіі да Рассельгаснагляду.

- Рэч у тым, што Рассельгаснагляд то «адкрывае», то «закрывае» нейкія беларускія прадпрыемствы. І ў тым выпадку, калі тавар ужо адгружаны, перасёк мяжу, а ў гэты момант прадпрыемства стала «закрытым», то расейская Федэральная падатковая служба прымае за гэты груз падаткі, а банкі праводзяць плацяжы. І калі б былі нейкія забароны, то гэта было б незаконна на федэральнай узроўні. Гэта даказвае, што забароны Рассельгаснагляду носяць вузкаведамасны, лакальны характар, - растлумачыў ён.

Васкрасенскі таксама звярнуўся ў ЕЭК і да пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча з просьбай абараніць беларускіх вытворцаў ад незаконных дзеянняў Рассельгаснагляду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках