20 траўня 2024, панядзелак, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Славеніі, які раней быў комікам, пракаментаваў кандыдатуру Зяленскага на выбарах

8
Прэм'ер Славеніі, які раней быў комікам, пракаментаваў кандыдатуру Зяленскага на выбарах
МАР'ЯН ШАРЭЦ

Мар'ян Шарэц пракаментаваў прэзідэнцкія выбары ва Украіне.

Прэм'ер-міністр Славеніі Мар'ян Шарэц, які раней быў комікам, пракаментаваў прэзідэнцкія выбары ва Украіне, і ўдзел у іх шоўмэна Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Delo.

«Я рады, што Славенія - не адзіная краіна, якая ідзе гэтым шляхам», - сказаў Шарэц.

Са слоў прэм'ера, у актораў і комікаў ёсць агульныя рысы з палітыкамі.

«Для гульні ў камедыі трэба многае ўлічваць, шмат назіраць, вы павінны даследаваць персанажаў - і гэта нялёгка», - сказаў ён.

Шарэц адзначыў, што ў палітыцы трэба мець мужнасць, выконваць і ведаць многае, а таксама трэба хутка вучыцца.

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Славеніі Мар'ян Шарэц атрымаў вядомасць, дзякуючы камічнаму вобразу славенскага селяніна Івана Серпенціншака, які распавядаў пра блізкія для шараговых славенцаў праблемы і высмейваў дзейных палітыкаў. Перш чым стаць прэм'ерам, Шарца двойчы абіралі мэрам невялікага, з насельніцтвам 12 тысяч чалавек, горада Камніка.

У 2017 годзе Шарэц выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, аднак саступіў дзейнаму кіраўніку дзяржавы. Ужо праз год ягоная партыя заняла другое месца на парламенцкіх выбарах, а сам ён стаў самым маладым у гісторыі краіны прэм'ер-міністрам.

Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка выйшлі ў другі тур выбараў прэзідэнта Украіны, набраўшы адпаведна 30,24% і 15,95% галасоў выбаршчыкаў. Другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках