20 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы назвалі галоўныя чаканні ад новага прэзідэнта ў першыя 100 дзён

13
Украінцы назвалі галоўныя чаканні ад новага прэзідэнта ў першыя 100 дзён

Апытанне праводзілася за тыдзень да другога тура выбараў.

Ад прэзідэнта Украіны, абранага на выбарах 2019, украінцы ў першую чаргу чакаюць зніжэння камунальных тарыфаў і барацьбы з карупцыяй. Пра гэта сведчаць звесткі апытання КМІС, паведамляе rbc.ua.

На пытанне «Што з пералічанага на картцы вы хацелі б, каб наступны прэзідэнт зрабіў у свае першыя 100 дзён», адказы рэспандэнтаў размеркаваліся наступным чынам (не больш за тры адказы):

Знізіць тарыфы на камунальныя паслугі - 39,1%;

Падаць у парламент законапраекты пра зняцце недатыкальнасці з дэпутатаў, суддзяў, прэзідэнта - 35,5%;

Пачаць/паскорыць расследаванне найбольш рэзанансных карупцыйных злачынстваў - 32,4%;

Пачаць перамовы з Расеяй - 23,3%;

Знізіць заробак топ-чыноўнікам - 18,4%;

Пачаць перамовы з ЕЗ і ЗША ў дачыненні да Данбаса і Крыма - 16,4%;

Паскорыць расследаванне злачынстваў супраць Майдана - 9,4%;

Ініцыяваць змяненне сістэмы парламенцкіх выбараў - скасаванне мажарытарных выбараў і пераход да прапарцыйнай сістэмы з адкрытымі спісамі - 8%;

Выставіць на продаж памяшканні, аўто і іншыя актывы Дзяржаўнага ўпраўлення справамі, што займаецца забеспячэннем прэзідэнта - 5,5%;

Ініцыяваць перазапуск антыкарупцыйных органаў (НАБУ, САП) - 5,2%;

Арыштаваць расейскія актывы ва Украіне - 4,6%;

Унесці ў парламент законапраект аб рэферэндумах ва Украіне - 4,2%;

Пачаць перамовы аб уступленні ў ЕЗ - 3,3%

Пачаць перамовы аб уступленні ў NATO - 2,8%

Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі правёў апытанне з 9 да 14 красавіка 2019 года сярод 2004 рэспандэнтаў па ўсёй Украіне за выключэннем акупаваных Расеяй тэрыторый. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 3,3%.

Адзначым, звесткі апытання КМІС, праведзенага з 9 да 14 красавіка 2019 года, паказваюць, што ў другім туры выбараў 2019 за Уладзіміра Зяленскага плануюць прагаласаваць 48,4% рэспандэнтаў, за дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку - 17,0%.

Нагадаем, паводле звестак апытання Сацыялагічнай групы «Рейтинг», у другім туры выбараў 2019 ва Украіне выбарцы Уладзіміра Зяленскага перш за ўсё дэманструюць свой пратэст супраць сітуацыі, якая склалася ў краіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках