20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследнікі вызначылі асноўныя страхі расейцаў

7
Даследнікі вызначылі асноўныя страхі расейцаў

Больш за ўсё жыхары РФ баяцца выбухаў бытавога газу, імклівага росту коштаў і гонкі ўзбраенняў.

Больш за ўсё жыхары Расеі асцерагаюцца выбухаў бытавога газу, рэзкага росту коштаў і пагрозы гонкі ўзбраенняў. Такія звесткі прадстаўлены ў даследаванні камунікацыйнага агенцтва КРОС, вытрымкі з якога РБК прыводзіць у аўторак, 16 красавіка.

Са слоў экспэртаў агенцтва, страх выбухаў звязаны з абвальваннем пад'езда дзесяціпавярховы жылога дома ў Магнітагорску 31 снежня 2018 года, у выніку якога загінулі 39 чалавек. Паводле звестак МУС, прычынай трагедыі стаў выбух, выкліканы няспраўнасцю газавага абсталявання. Пасля рэзананснага здарэння расейцы «сталі праецыраваць выпадак на сябе, баючыся, што аналагічны па наступствах выбух можа адбыцца ў іх доме», пішуць аўтары даследавання. Пры гэтым афіцыйная версія падзей у Магнітагорску «была ўспрынятая многімі скептычна», падкрэсліваюць экспэрты.

Асцярогі новай гонкі ўзбраення звязаны з пагаршэннем адносін паміж Расеяй і ЗША. Пры гэтым даследчыкі звяртаюць увагу на незвычайнасць сітуацыі, звязанай з гэтай тэмай: яна практычна не абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках, нягледзячы на яе значнасць для СМІ.

Страх ізаляцыі Рунэту і экалагічных праблем

Экспэрты асабліва выдзелілі пастаянныя страхі расейцаў. У іх ліку - страх пацярпець ад бадзяжных сабак, асцярогі ізаляцыі Рунэту і боязь праблем са здароўем, выкліканых дрэнным экалагічным становішчам. Карыстальнікі сацсетак актыўна абмяркоўваюць аўтаномію расейскага інтэрнэту, аднак расейскія СМІ закранаюць гэту тэму ў меншай ступені, гаворыцца ў даследаванні. Акрамя таго, СМІ «не заўсёды шырока асвятляюць лакальныя экалагічныя праблемы», аднак «людзі ў рэгіёнах моцна баяцца за сваё здароўе і актыўна пішуць пра гэта ў сацсетках», - падкрэсліваюць аўтары.

Аналіз паведамленняў у сацсетках і СМІ

Даследнікі на працягу першага квартала 2019 года прааналізавалі звыш 190 тысяч паведамленняў федэральных і рэгіянальных СМІ (друкаваных і тэлевізійных). Акрамя таго, экспэрты Крос вывучылі блізу паўтара мільёнаў паведамленняў актыўных карыстальнікаў найбольш папулярных у Расеі сацыяльных сетак. Яны адбіралі паведамленні са «словамі-трыгерамі, з'яўленне якіх у тэкстах апрыёры нясе моцную эмацыйную нагрузку» і паказвае на высокі ўзровень трывожнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках