20 траўня 2024, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць заходніх бізнэсоўцаў і спецыялістаў у РФ абрынулася ўтрая

6
Колькасць заходніх бізнэсоўцаў і спецыялістаў у РФ абрынулася ўтрая

Адток замежных інвестыцый дасягнуў гістарычнага рэкорду.

Часовая міграцыя ў Расею з развітых дзяржаў Захаду працягвае скарачацца, паведамляе ў красавіцкім «Мониторинге» РАНХиГС, паведамляе finanz.ru.

У параўнанні з узроўнямі, якія назіраліся да абвалу коштаў нафты і санкцыйных войнаў з Захадам, прыток у РФ грамадзян ЗША і краін ЕЗ абрынуўся ўтрая.

Хоць турыстычных візітаў пабольшала пасля правядзення чэмпіянату свету ў футболе. Тых, што прыехалі ў РФ са службовымі і дзелавымі мэтамі становіцца менш з кожным годам.

Так, калі на 2 сакавіка 2014 года ў краіне знаходзілася 1,397 млн асоб з ЗША і Еўразвязу, то на пачатак сакавіка 2019-га засталося толькі 417 тысяч.

Прыток з Нямеччыны скараціўся ў 4 разы - з 347 тысяч чалавек да 83 тысяч, з Гішпаніі - у 7 разоў (з 76 тысяч да 11), з Італіі - у 3,7 разы (з 75 тысяч да 20), з Вялікабрытаніі - у 10 разоў (з 178 тысяч да 17).

Нават грамадзяне традыцыйна адносна сяброўскай Фінляндыі сталі прыязджаць у 2,3 радзей: у 2014 годзе іх было 117 тысяч, а на пачатак 2019-га - 49 тысяч.

Прыток з ЗША знізіўся больш чым у шэсць разоў: да крызісу амерыканцаў у Расеі было 220 тысяч, а засталося менш за 36 тысяч.

Прыток спецыялістаў і прадстаўнікоў бізнэсу скарачаецца разам з інвестыцыямі, вынікае са звестак ЦБ.

Паводле вынікаў мінулага года чысты адток прамых замежных інвестыцый з капіталу расейскіх кампаній склаў 6,464 млрд даляраў і стаў рэкордным за ўсю гісторыю назіранняў (з 1997 года).

«Зніжэнне пачалося яшчэ ў 2017 годзе, а ў 2018-м выявілася мацней. Калі раней многія кампаніі ўспрымалі паслабленне курсу і крызіс у эканоміцы як магчымасць для нарошчвання сваёй прысутнасці на рынку і павышэння канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі, то цяпер назіраюцца наступствы санкцыйных трэнняў», - адзначае галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова.

Статыстыка ЦБ кажа пра ўсё меншую інтэграванасць Расеі ў сусветны рынак, дадае яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках