21 верасня 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын датэрмінова закончыў візіт у Расею

18
Кім Чэн Ын датэрмінова закончыў візіт у Расею
ФОТА: AFP

Паўночнакарэйскі правадыр з'ехаў у КНДР на сем гадзін раней, чым планавалася.

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын закончыў свой першы візіт у Расею прыкладна на сем гадзін раней, чым планавалася. Ён выехаў з Уладзівастока ўдзень у пятніцу, 26 красавіка, пасля таго як паабедаў з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам, паведамляе "Нямецкая хваля".

Пасля абеду ў рэстарацыі "Лясная заімка", дзе 17 гадоў таму пабываў ягоны бацька Кім Чэн Ір і цырымоніі провадаў на чыгуначным вакзале Кім выехаў на бронецягніку ў КНДР. У плане яго візіту на гэты дзень яшчэ значылася наведванне дэльфінарыю ва Уладзівастоку і балета "Сонная прыгажуня" на Прыморскай сцэне Марыінскага тэатра.

Пра прычыны датэрміновага ад'езду Кім Чэн Ына не паведамляецца. Паводле слоў губернатара Прымор'я, той абяцаў зноў прыехаць у Расею. "Уладзівасток зрабіў добрае ўражанне... Спадабаўся горад, спадабаўся край... Ёсць тыя аб'екты, якія (Кім Чэн Ын - Рэд.) яшчэ не паглядзеў, якія хацеў наведаць", - дадаў Кажамяка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках