2 траўня 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - Кітаю: Касі каса, пакуль раса

2
Трамп - Кітаю: Касі каса, пакуль раса
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: DOUG MILLS/POOL/BLOOMBERG

Прэзідэнт ЗША заклікаў Пекін укласці гандлёвае пагадненне ў самыя кароткія тэрміны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікае Кітай укласці гандлёвае пагадненне з Вашынгтонам у самыя кароткія тэрміны. Зацягванне перамоўнага працэсу да наступных прэзідэнцкіх выбараў у Амерыцы, на думку Трампа, неразумнае, бо, як ён сцвярджае, ён на іх усё адно пераможа, паведамляе «Радыё Свабода».

Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што цяперашнія перамовы ідуць для кітайскай стараны «выключна няўдала». Таму ў Пекіне мяркуюць, што, можа быць, варта пачакаць да выбараў-2020 у надзеі, што новы прэзідэнт-дэмакрат прапануе ім лепшую ўгоду. «Пагадненне, якое чакае Кітай у мой другі прэзідэнцкі тэрмін, будзе значна горшае, а не лепшае а тое, якое магчыма сёння», - папярэджвае Трамп.

У пятніцу амерыканская адміністрацыя падвысіла з 10 да 25 адсоткаў мыту на кітайскі экспарт агульным коштам 200 мільярдаў даляраў і пагражае ўстанавіць такі ж тарыф на дадатковы набор тавараў коштам на 300 мільярдаў. Тым не менш дыялог трывае. Трамп характарызуе яго як канструктыўны і дае зразумець, што мыты пры пэўных абставінах могуць быць зноў паніжаны.

Перамоўны працэс, згодна з пазіцыі Белага дома, забуксаваў праз тое, што Кітай узяў назад абяцанні замацаваць у нацыянальным заканадаўстве такія пункты будучай гандлёвай дамовы, як абарона амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці і адмова ад прымусу амерыканцаў перадаваць кітайскім партнёрам свае тэхналогіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках