10 траўня 2026, Нядзеля, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерэване пачаўся суд на былым прэзідэнтам Робертам Качаранам

6
У Ерэване пачаўся суд на былым прэзідэнтам Робертам Качаранам
РОБЕРТ КАЧАРАН
ФОТА: EPA

Роберта Качарана абвінавачваюць у звяржэнні канстытуцыйнага ладу.

У Ерэване 13 траўня пачаўся судовы працэс па абвінавачанні 64-гадовага былога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана ў «звяржэнні канстытуцыйнага ладу». Па гэтым артыкуле яму можа пагражаць да 15 гадоў турмы. Сам Качаран у каментары агенцтву AFP назваў сябе ахвярай новых уладаў, якім «прыслугоўвае сістэма правасуддзя».

Качарану ставяць у віну дачыненне да падзей 1-2 сакавіка 2008 года. Тады ў Ерэване ў выніку разгону пратэстоўцаў загінулі дзесяць чалавек. Пратэсты пачаліся пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія апазіцыя, на чале з першым прэзідэнтам краіны і кандыдатам у прэзідэнты Лявонам Тэр-Петрасянам, палічыла сфальсіфікаванымі, паведамляе svoboda.org.

Пераможцам выбараў быў абвешчаны Серж Саргсян, стаўленік Качарана, які не меў права вылучацца пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Справа супраць Качарана і яшчэ некалькіх былых высокапастаўленых кіраўнікоў краіны была адкрыта пасля «аксамітнай рэвалюцыі» ў красавіку-траўні, у выніку якой урад Арменіі ўзначаліў Нікол Пашынян.

Роберт Качаран быў затрыманы ў ліпені 2018-га, затым на кароткі тэрмін выйшаў на волю, а ў снежні быў узяты пад арышт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках