У Магілёве загінуў вядомы фатограф
24- 13.05.2019, 21:17
- 31,487
Аляксандр Самоў заехаў на ровары ў яму і ўпаў - не выратаваў нават шлем.
У Магілёве 12 траўня трагічна загінуў вядомы фатограф Аляксандр Самоў. Ён ехаў на веласіпедзе, калі кола трапіла ў глыбокую яму, схаваную пад вадой. Падчас падзення мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, - не выратаваў нават шлем, піша tut.by.
Аляксандру Сомаву было 66 гадоў.
- Я ехала побач з Аляксандрам, калі гэта здарылася. Ехалі мы марудна. Ён заехаў у лужыну, а там была глыбокая ямка. Патрапіўшы ў яе пярэднім колам, Аляксандр упаў і адразу адключыўся. Мы выклікалі хуткую, яго забралі ў гарадскую бальніцу, а дзесьці праз 30 хвілін ён памёр. Аляксандр быў у шлеме, - піша магіляўчанка Іна Шыловіч. - Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Аб'язджайце лужыны, калі не ведаеце, што ў іх знаходзіцца!

Са слоў відавочцаў, яма гэтая ў мікрараёне Юбілейны, гэта значыць у раёне вуліцы Каралёва.
Аляксандр Самоў займаўся фатаграфіяй амаль 40 гадоў - з 1980 года.

ФОТА: VK.COM/ILOVEMOGILEV

Пазней з'явілася інфармацыя, што яму адрамантавалі. Акрамя таго, адрамантавалі ўвесь праезд з аднабаковым рухам, дзе звычайна ездзяць веласіпедысты.
