Трамп абвясціў пра планы сустрэцца з Пуціным і Сі Цзіньпінам
11- 13.05.2019, 21:51
- 10,381
Сустрэчы, са слоў прэзідэнта ЗША, плануюцца падчас саміту G20.
Прэзідэнт ЗША сказаў, што ён сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і лідарам Кітая Сі Цзіньпінам на саміце G20, паведамляе Reuters.
14-ы саміт «дваццаткі» пройдзе 28-29 чэрвеня ў японскім горадзе Осака.