4 траўня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы вярнула Расеі права голасу ў ПАРЕ

12
Рада Еўропы вярнула Расеі права голасу ў ПАРЕ

Расеі будзе дадзеная магчымасць прызначыць дэлегацыю для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні.

Рада Еўропы вярнула Расеі права голасу ў Парламенцкай асамблеі (ПАРЕ), якога Масква была пазбаўленая за незаконную анэксію Крыма ў 2014 годзе. Гэта вынікае з заявы, прынятай кіраўнікамі МЗС 47 краін-чальцоў РЕ на пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы ў Хельсінкі ў пятніцу, 17 траўня. У дакуменце, прынятым пераважнай большасцю галасоў, гаворыцца, што ўсе краіны-чальцы РЕ павінны мець права ўдзельнічаць у рабоце Рады Еўропы і ПАРЕ на раўнапраўнай аснове, паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле паведамленняў, Расеі будзе дадзеная магчымасць у тэрміновым парадку прызначыць дэлегацыю для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні ПАРЕ ў канцы чэрвеня. На гэтым пасяджэнні будуць прымацца вельмі важныя пастановы: будзе абраны новы генеральны сакратар Рады Еўропы, а таксама некалькі суддзяў Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ).

Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас (Heiko Maas) у каментары прынятай у Хельсінкі пастановы, напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter: «Добра, што мы дамовіліся аб тым, што Расея застанецца ў Парламенцкай асамблеі і ў Радзе Еўропы, асабліва таму, што гэта захоўвае за мільёнамі расейцаў права звяртацца ў Еўрапейскі суд у правах чалавека».

Са свайго боку кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў запэўніў, што Расея не пакіне Раду Еўропы. Мы не адмаўляемся ад нашых абавязацельстваў, у тым ліку фінансавых, сказаў ён, дадаўшы, што Расея зацікаўленая ў тым, каб прадаўжаць працу ў Радзе Еўропы на аснове нормаў міжнароднага права і прынцыпаў, замацаваных у Статуце ААН.

Пасля пазбаўлення Расеі права голасу ў ПАРЕ, Масква адмовілася ўдзельнічаць у працы асамблеі, а з лета 2017 года спыніла плаціць і сяброўскія ўнёскі.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін не прыехаў на канферэнцыю Камітэта міністраў РЕ ў Хельсінкі. Ён папярэджваў, што дзяржавы, якія выступаюць у падтрымку вяртання Расеі ў ПАРЕ, нясуць, з ягоных слоў, долю адказнасці за зрыў менскіх пагадненняў аб урэгуляванні становішча на ўсходзе Украіны. Клімкін настойліва заклікаў адмовіцца ад нармалізацыі стасункаў з Расеяй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках