23 красавiка 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску міліцыянты лавілі каня на праезнай частцы

10
Відэафакт: У Менску міліцыянты лавілі каня на праезнай частцы

Конь выскачыў на праезную частку ў Чыжоўку.

Сёння ў менскім мікрараёне Чыжоўка супрацоўнікі міліцыі спрабавалі злавіць каня, які бегаў па праезнай частцы. Пра гэта паведаміў карыстальнік tut.by.

Конь выскачыў на праезную частку на скрыжаванні вуліц Галадзеда - Ташкенцкая. Яго здымалі з вокнаў аўтамабіляў.

Відэа з канём, што бегаў па Чыжоўцы, з'яўлялася ў чацвер, 13 чэрвеня, і ў Telegram-канале Nexta_lite. На кадрах бачна, што яго адводзіць гаспадар.

Тыдзень таму каня ў мікрараёне Чыжоўка бачылі ў гіпермаркеце, што на вуліцы Убарэвіча. Тады журналістам распавялі, што конь пайшоў у краму ўслед за ўладальнікам, але затрымаўся ў праходзе паміж рассоўнымі дзвярамі. Магчыма, гэта тая ж самая жывёла, што засвяцілася на відэа сёння.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках