20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва закупляе ёд праз увядзенне ў дзеянне БелАЭС

13
Літва закупляе ёд праз увядзенне ў дзеянне БелАЭС

Жыхарам тэрыторый каля Астравецкай АЭС раздадуць чатыры мільёны прэпаратаў.

У апошнім месяцы года запусцяць ядзерную рэакцыю на Беларускай АЭС пад Астраўцом. Гэта будзе ўключэнне першага энэргаблока ў энэргасістэму, пацвердзіў ранейшыя намеры віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, паведамляе «Белсат».

Пакуль Беларусь рыхтуе зарадныя станцыі, суседняя Літва закупляе ёд, які распаўсюдзіць на блізкіх да АЭС тэрыторыях.

Літоўскі гарадок Міцкунай з маляўнічым возерам - за 18 км ад беларускай мяжы. 22 км направа - рыхтуецца да старту беларуская атамная станцыя. У сувязі з гэтым урад Літвы забяспечыць мясцовых жыхароў ёдзістым каліем.

«Калі своечасова прымяніць гэты прэпарат, то рызыка захварэць ракавымі захворваннямі крыві і шчытападобнай залозы зніжаецца», - кажа віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Альгірдас Шэшэльгіс.

Праз арганізацыі самакіравання і паліклінікі чатыры мільёны таблетак атрымаюць усе жыхары літоўскай тэрыторыі за трыццаць кіламетраў ад станцыі.

І вось, што літоўцы распавялі журналістам:

«Мы ўсе выдатна памятаем Чарнобыль. Нездарма цяпер будуць раздаваць гэтыя ёдавыя таблеткі. Гэта значыць Фукусіма, Чарнобыль і гэтак далей».

«Вазьму на ўсялякі пажарны. Вядома не хацеў бы браць, але трэба. Калі ўсім раздаюць, значыць нешта можа здарыцца».

Вільня адмовілася набываць беларускую атамную энэргію і нават не дазволіць яе транзіт. Шырокае будзе толькі інфармаванне, што рабіць у выпадку радыяцыйнага забруджвання.

У Беларусі прадпрыемствы таблетак не раздаюць, пераконваючы ў «абсалютнай бяспецы праекта». Першы энэргаблок запрацуе ўжо ў снежні. Другі - у наступным годзе. У Літве ж, акрамя ёднай страхоўкі, усталёўваюць прылады для вымярэння ўзроўню радыяцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках