4 траўня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі скасавалі дзяржпраграму развіцця пенсійнай сістэмы

7
У Расеі скасавалі дзяржпраграму развіцця пенсійнай сістэмы

Узніклі праблемы з фінансаваннем.

У Расеі скасаваная дзяржаўная праграма развіцця пенсійнай сістэмы. Распараджэнне старшыні ўрада РФ Дзмітрыя Мядзведзева ад 6 ліпеня пра выключэнне праграмы "Развіццё пенсійнай сістэмы" з спісу рэалізаваных у Расеі дзяржпраграмаў, у сераду, 10 ліпеня, апублікаванае на партале прававой інфармацыі, паведамляе dw.com.

У папярэдняй версіі спісу дзяржпраграмаў гаварылася, што праграму развіцця пенсійнай сістэмы плануецца рэалізаваць у 2020–2035 гадах. У яшчэ больш ранніх версіях пераліку значыліся іншыя тэрміны, адзначае інфапартал "Медуза".

Праблемы з фінансаваннем

Дзяржпраграма "Развіццё пенсійнай сістэмы" распрацоўвалася з пачатку 2010-х гадоў. Яна так і не была зацверджаная праз рознагалоссі ў яе фінансаванні, а таксама шэраг іншых прычынаў.

Пратэсты супраць пенсійнай рэформы: якім будзе адказ расейскіх уладаў

У сакавіку 2014 года кіраўнік Пенсійнага фонду Антон Драздоў заявіў, што праграма развіцця пенсійнай сістэмы павінна быць зацверджаная праз два месяцы. Ён таксама паведаміў, што ў рамках праграмы памер пенсій вырасце да 2018 года да двух пражыткавых мінімумаў пенсіянера.

У 2019 годзе пражыткавы мінімум пенсіянера ў сярэднім у Расеі вызначаны на ўзроўні 8 846 рублёў. У рэгіёнах дзейнічаюць свае ліміты. Сярэдні памер пенсіі ў цэлым у Расеі на пачатак гэтага года, паводле звестак Пенсійнага фонду РФ, складаў 14 825 рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках