29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра прэм'ера Украіны: Запрашаем Вакарчука да размовы

11
Зяленскі пра прэм'ера Украіны: Запрашаем Вакарчука да размовы
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: UNIAN

Прэзідэнт Украіны выступіў у штабе партыі «Слуга народа».

21 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у штаб партыі «Слуга народа» і выступіў пасля абвяшчэння экзіт-полаў, паведамляе карэспандэнт выдання "Гордон".

«Вельмі класны, магутны вынік. 73% было б лепш, але мы ўдзячныя. Я асабіста і кожны з нас удзячны народу Украіны за падтрымку. Дзякуй за вялікі давер да нашай партыі «Слуга народа», - сказаў ён.

Таксама прэзідэнт Украіны заявіў, што запрашае кіраўніка партыі «Голас» Святаслава Вакарчука пагаварыць у тым ліку і пра пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе "Украинская правда".

Пра гэта Зяленскі распавёў пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў Нацыянальнага экзіт-полу паводле стану на 18.00.

«Наша ініцыятыва да спадара Вакарчука была яшчэ на прэзідэнцкіх выбарах. Мы запрашаем да размовы спадара Вакарчука. Пытанне з нагоды прэм'ера Вакарчука - гэта пытанне да яго, таму што гэта вялікая адказнасць», - сказаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках