20 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На якой рабоце і ў якіх рэгіёнах беларусы атрымліваюць мізэрныя заробкі?

9
На якой рабоце і ў якіх рэгіёнах беларусы атрымліваюць мізэрныя заробкі?

Улады далі інфармацыю аб размеркаванні работнікаў паводле памераў заробкаў.

Гэтая статыстыка дае магчымасць знайсці тых, хто зарабляе менш за ўсіх. У траўні 2019 года 11,2 тысяч прадпрыемстваў з колькасцю занятых 2,628 мільёна чалавек зрабілі справаздачу ўладам аб памерах заробкаў кожнага найманага супрацоўніка, піша banki24.by.

Занятасць у эканоміцы Беларусі ў тым месяцы складала 4,323 мільёна чалавек. Такім чынам, абследаванне ахапіла блізу 60,8% ад усіх занятых. Паводле вынікаў падлікаў аказалася, што доля работнiкаў з заробкам ніжэй мінімальнага (330 BYN з 1 студзеня 2019 году) склала 2,9%. У абсалютных ліках гэта блізу 76 тысяч чалавек. Калі гэтыя людзі былі занятыя поўны працоўны дзень, то да мінімалкі ім павінен быў даплачваць працадаўца.

У траўні медыянны заробак у Беларусі склаў 802,7 BYN. Медыянны заробак - гэта такі заробак, які дзеліць шэраг работнікаў роўна напалову. Пры гэтым 50% работнікаў маюць заробак ніжэйшы за медыяну і яшчэ 50% - вышэй за яе. Такім чынам, тых занятых, у якіх заробак ніжэй медыяны, можна ўмоўна лічыць «беднымі».

Згодна з травеньскім абследаваннем 62,1 тысяч чалавек (2,4%) мелі налічаны заробак ніжэй за 300 BYN. У гэтай катэгорыі 24,2 тысячы працавалі ў камерцыйных арганізацыях і 37,9 тысячы - у некамерцыйных. Доля людзей з заробкамі ніжэй 300 BYN сярод занятых у камерцыйных арганізацыях склала 1,4%, у камерцыйных - 4,3%. Камерцыйныя кампаніі ставяць асноўнай мэтай атрыманне прыбытку, а некамерцыйныя - іншыя мэты. Яшчэ 212,8 тысячы чалавек (8,1%) у траўні 2019-га былі налічаныя заробкі 300-400 BYN, 257 тысяч чалавек (9,8%) - 400-500 BYN, 266,6 тысячы чалавек (10,1%) - 500-600 BYN, 509,5 тысяч чалавек (19,4%) - 600-800 BYN.

Колькасць работнікаў у некамерцыйных арганізацыях пераважала над колькасцю работнікаў у камерцыйных толькі па дзвюх катэгорыях - да 300 BYN і 300-400 BYN. З заробкамі 300-400 BYN у некамерцыйных кампаніях было занята 118,4 тысячы чалавек (13,6%), у камерцыйных - 94,4 тысяч (5,4%). Рэгіянальны зрэз у траўні-2019 паказваў адносна раўнамернае размеркаванне работнікаў з заробкамі ніжэй за 300 BYN па абласцях. У Берасцейскай вобласці такіх налічвалася 9,95 тысяч чалавек (2,8%), Віцебскай - 9,7 тысячы (3,1%), Гомельскай - 9,9 тысячы (2,6%), Гарадзенскай - 8,6 тысячы (2,9%), Менскай - 7,6 тысячы (1,9%), Магілёўскай - 6,5 тысячы (2,3%).

У Менску колькасць работнікаў з заробкам ніжэй 300 BYN склала 9,8 тысячы чалавек (1,7%). Адначасова ў сталіцы фіксавалася найвышэйшая канцэнтрацыя занятых з заробкамі вышэй за 10 000 BYN. Сярод відаў дзейнасці абсалютным лідарам па колькасці работнікаў з заробкамі ніжэй за 300 BYN з'яўлялася адукацыя - 19,1 тысячы чалавек. Такі заробак у траўні 2019-га налічылі 4,9% занятых у гэтай сферы. Яшчэ 6,4 тысячы чалавек (2,5%) нізкааплатнага персаналу назіралася ў сельскай гаспадарцы, 5,6 тысячы (2,3%) - у ахове здароўя, 5,3 тысячы (2,7%) - у раздробным гандлі. Самая высокая канцэнтрацыя людзей з заробкам ніжэй за 300 BYN адзначалася па відах дзейнасці «творчасць, спорт, забавы і адпачынак» - 8,5% (1 тысячы чалавек) і «падача іншых відаў паслуг» - 9,7% (5,5 тысячы).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках