19 жнiўня 2019, панядзелак, 20:23
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Круізны лайнер выратаваў 111 мігрантаў у Міжземным моры

Круізны лайнер выратаваў 111 мігрантаў у Міжземным моры

Лодка з нелегальнымі мігрантамі пачала тануць за 40 марскіх міль ад грэцкага паўвострава Пелапанес.

Ля берагоў Грэцыі круізны лайнер Marella Discovery прыняў на борт 111 мігрантаў, сярод якіх было 33 непаўналетніх. Пра гэта паведаміла грэцкая берагавая ахова ў нядзелю, 21 ліпеня. Лодка з уцекачамі, што накіроўвалася ў Італію, пачала тануць напярэдадні прыкладна за 40 марскіх міль на захад ад грэцкага паўвострава Пелапанес. З якіх краін беглі мігранты, не ўдакладняецца. Усіх выратаваных даставілі ў порт грэцкага горада Каламата, паведамляе «Немецкая волна».

З тых часоў, як краіны, праз якія праходзіць так званы балканскі маршрут, зрабілі больш жорсткім ахову сваіх межаў, многія мігранты спрабуюць патрапіць з Грэцыі ці Турцыі ў Італію морам.

«Лекары без межаў» адновяць місію ў Міжземным моры

Раней, 21 ліпеня, дабрачынныя арганізацыі «Лекары без межаў» і SOS Méditerranée абвясцілі аб аднаўленні выратавальнай місіі ў Міжземным моры. У канцы ліпеня гэтую задачу возьме на сябе каманда карабля Ocean Viking, які прыйдзе на змену судну Aquarius, што страціў раней права хадзіць пад сцягамі Гіблартара і Панамы.

Цэнтральная частка Міжземнага мора - самы небяспечны ў свеце маршрут для ўцекачоў, адзначаюць «Лекары без межаў». У 2019 годзе пры пераправе праз яго ўжо загінула не менш як 426 чалавек, у тым ліку дзеці.