3 траўня 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясковы бунт: У Гомельскай вобласці працаўніцы надумалі разабрацца з кіраўніцтвам

2
Вясковы бунт: У Гомельскай вобласці працаўніцы надумалі разабрацца з кіраўніцтвам

Жыхаркі Веткаўскага раёна звярнуліся ў пракуратуру.

Вывезлі абсталяванне і выгналі больш за тысячу кароваў цягам двух дзён. Жыхары вёскі Пыхань Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці б'юць трывогу. Кажуць, калгас – зачыняюць, працы – пазбаўляюць. Кіраўніцтва ж кажа, што захад часовы. Маўляў, комплекс адрамантуюць і ўсім будзе лепш, паведамляе «Белсат».

Трывога і непакой. Даяркі малочнай фермы ў вёсцы Пыхань пад Гомелем, баяцца застацца без працы.

На дрэнныя ўмовы на комплексе скардзяцца і самі супрацоўнікі. Маўляў, нястача кармоў для кароваў, малыя надоі і як вынік – малыя заробкі.

Выканаўца абавязкаў дырэктара гаспадаркі Мікалай Афанасенка кажа, што кароваў вывезлі на іншыя фермы, якія належаць таму самаму прадпрыемству, і туды будуць прывозіць супрацоўнікаў з Пыхані.

Дадае, што без працы ніхто не застанецца. Аднак супрацоўніцы ставяцца з недаверам.

Так ці інакш, незалежна ад матываў сваімі дзеяннямі кіраўніцтва гаспадаркі парушыла Працоўны кодэкс, кажа прававы інспектар незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

Супрацоўніцы фермы патэлефанавалі ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць сітуацыю на прадпрыемстве.

Больш падрабязна глядзіце ў відэасюжэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках