20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены намеснік кіраўніка МУС Кыргызстана, які прымусіў здацца Атамбаева

4
Звольнены намеснік кіраўніка МУС Кыргызстана, які прымусіў здацца Атамбаева
КУРСАН АСАНАЎ

Курсан Асанаў звольнены «за здраду інтарэсам кыргызскай міліцыі».

Прэм'ер-міністр Кыргызстана Мухамедкалый Абылгазіеў 13 жніўня падпісаў распараджэнне аб звальненні намесніка міністра ўнутраных спраў краіны Курсан Асанава. Менавіта Асанаў 8 жніўня пасля штурму ўгаварыў здацца былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева, паведамляе «Настоящее время».

Як паведамляе прэс-служба МУС Кыргызстана, Асанаў быў звольнены паводле вынікаў расследавання падзей 8 жніўня ў Кой-Ташы: «Паводле вынікаў службовага расследавання за здраду інтарэсам кыргызскай міліцыі і страту даверу».

7-8 жніўня ў вёсцы Кой-Таш недалёка ад Бішкека спецназ Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана і прадстаўнікі МУС амаль дзень штурмавалі рэзідэнцыю Атамбаева, каб даставіць былога прэзідэнта на допыт. Раней яго тры разы выклікалі на допыт позвамі, але ён адмаўляўся размаўляць са следчымі, спасылаючыся на тое, што як экс-прэзідэнт мае недатыкальнасць ад крымінальнага пераследу. Пастанову парламента пазбавіць яго недатыкальнасці разам са статусам экс-прэзідэнта Атамбаеў законнай не прызнаў.

З другога разу штурм рэзідэнцыі атрымаўся і Атамбаеў быў затрыманы. Але падчас сутыкненняў паміж сілавікамі і прыхільнікамі прэзідэнта загінуў адзін спецназавец, а больш за сто чалавек пацярпелі - як з боку сілавікоў, так і з боку тых, хто абараняў рэзідэнцыю.

13 жніўня Атамбаеў праз падзеі ў Кой-Ташы быў абвінавачаны ў арганізацыі беспарадкаў, пагрозе прадстаўнікам улады, незаконным абароце зброі, у перашкодзе следству, захопе закладнікаў, у забойстве і ў замаху на забойства. Таксама раней былога прэзідэнта Кыргызстана абвінавацілі ў карупцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках