24 красавiка 2024, Серада, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Троцкі: Трэба выправіць памылку, зробленую ў 1994 годзе

15
Валянцін Троцкі: Трэба выправіць памылку, зробленую ў 1994 годзе
ВАЛЯНЦІН ТРОЦКІ

Кандыдат на парламенцкія выбары-2019 заклікае беларусаў вызваліць краіну ад узурпатара.

Валянцін Троцкі - кандыдат на парламенцкія выбары-2019 ад партыі «Народная Грамада» і БНК.

Валянціну 61 год, ён дыпламаваны інжынер-электрык, будаваў падводныя лодкі ў Северадзвінску. 3 гады служыў тэрміновую службу на дэсантным караблі ў Севераморску.

З 1993 года жыве ў Беларусі. За гэты час ён тройчы страціў бізнэс з віны прагных і карумпаваных чыноўнікаў. Працаваў на розных пасадах у найманні.

Сёння Валянцін Троцкі - 61-гадовы «дармаед», перабіваўся разавымі заробкамі. Дзякуючы Лукашэнку ў яго няма ні працы, ні пенсіі, затое ёсць цэлы год на тое, каб нарэшце адправіць на пенсію Лукашэнку.

У першай частцы інтэрв'ю Валянцін распавядае пра прыход Лукашэнкі да ўлады і заклікае нас зрабіць высновы з памылкі 1994 года.

- Лукашэнка не варты быць прэзідэнтам такой цудоўнай краіны як Беларусь. Мы павінны даць народу магчымасць выбраць таго, каго яны лічаць годным. Я разумею, што ў 1994 годзе народ мог памыліцца, але на памылках вучацца. Мы не маем права забараняць людзям нават рабіць памылкі, але калі гэтая «памылка» узурпуе ўладу, трэба зрабіць усё, каб гэтую памылку выправіць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках