25 красавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія выступіла супраць вяртання РФ у G7

1
Вялікабрытанія выступіла супраць вяртання РФ у G7

Барыс Джонсан заявіў, што Вялікабрытанія падтрымлівае пазіцыю Нямеччыны.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што не падтрымлівае вяртанне Расеі ў клуб высокаразвітых краін Вялікай сямёркі (G7).

Пра гэта ён заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, перадае The Guardian.

Адказваючы на пытанне аб магчымым вяртанні Расеі ў G7, ён сказаў, што гэта адно з пытанняў, дзе Вялікабрытанія падтрымлівае пазіцыю Нямеччыны.

Нагадаем, што ўрад Нямеччыны выступіў супраць вяртання Расеі ў кола развітых краін G7.

20 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «адназначна» падтрымаў бы вяртанне Расеі ў Вялікую васьмёрку (G8).

Крыніцы Reuters у дыпламатычных колах Францыі адзначылі, што вяртанне РФ у G7 залежыць ад прагрэсу ў выкананні Масквой менскіх пагадненняў для ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

У сваю чаргу, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон мяркуе, што такі крок магчымы пасля ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

Расея была выключаная з Вялікай васьмёркі ў 2014 годзе пасля анэксіі Крыма. З таго часу прадстаўнікі заходніх краін неаднаразова заяўлялі, што аднаўленне ўдзелу РФ у Вялікай васьмёрцы звязана з «крымскім пытаннем» і захаваннем Расеяй менскіх пагадненняў, якія прадугледжваюць спыненне канфлікту на Данбасе.

У клуб сямі высокаразвітых краін свету ўваходзяць ЗША, Японія, Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках