26 красавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто замяніў Бяссмертнага на Менскіх перамовах

1
Стала вядома, хто замяніў Бяссмертнага на Менскіх перамовах
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: RADIOSVOBODA.ORG

21 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы.

На пасяджэнні ў сераду, 21 жніўня, Украіну ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы замест Рамана Бяссмертнага прадстаўляў украінскі дыпламат Валерый Грэбянюк.

Пра гэта паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік, паведамляе Радыё Свабода.

Валерый Грэбянюк быў паслом Украіны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Намібіі, Замбіі і Зімбабвэ. У 2014 годзе прызначаны дыпламатычным дарадцам Службы бяспекі Украіны.

Нагадаем, 13 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звольніў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы аб ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Гэтую пасаду ён займаў крыху больш за месяц.

Сам Бяссмертны заявіў, што даведаўся аб сваім звальненні са СМІ, гэтак жа як і аб прызначэнні. Ён звязаў звальненне са сваёй публічнай пазіцыяй што да гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Паўлопалем і правядзення параду на Дзень Незалежнасці.

У Сядзібе прэзідэнта ў адказ на запыт аб звальненні Бяссмертнага заявілі, што цяпер фармуюць найбольш эфектыўную каманду пад кіраўніцтвам Леаніда Кучмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках