22 снежня 2025, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія працоўныя мігранты актыўна скупляюць нерухомасць на радзіме

8
Украінскія працоўныя мігранты актыўна скупляюць нерухомасць на радзіме

Больш за 11% ВУП краіны прыпадае на грашовыя пералічэнні з-за мяжы.

Праз шырока распаўсюджаны недавер да мясцовых банкаў украінскія працоўныя мігранты інвестуюць заробленыя за мяжой грошы ў іншыя актывы, сярод іншага ў нерухомасць.

Пра гэта піша «Новы час» са спасылкай на Financial Times.

Газета адзначае, што прапарцыйна памеру эканомікі Украіна з'яўляецца найбуйнейшым атрымальнікам грашовых пералічэнняў сярод краін Еўропы. Больш за 11% ВУП Украіны прыпадае на грашовыя пералічэнні працоўных мігрантаў. У мінулым годзе яны склалі рэкордныя $14,4 млрд.

Ільвіная дзель працоўных мігрантаў з'яўляюцца выхадцамі з Заходняй Украіны. Вакол Львова актыўна будуюцца шматпавярховыя жылыя комплексы. Забудоўшчыкі кажуць, што працоўныя мігранты з'яўляюцца аднымі з іх найбуйнейшых кліентаў.

Праз актыўную міграцыю ўкраінцаў бізнэсоўцы, якія будавалі ва Украіне заводы праз танную працоўную сілу, адчуваюць брак у ёй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках