22 снежня 2024, Нядзеля, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч сустрэўся з гамельчукамі

9
Мікалай Статкевіч сустрэўся з гамельчукамі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Адзін з лідараў БНК выкарыстаў пікет па зборы подпісаў для звароту да беларусаў.

У Гомелі прайшла сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ

У рамках пікету па зборы подпісаў гамельчука Андрэя Пуканoва, які вылучыў сваю кандыдатуру на парламенцкіх «выбарах», Мікалай Статкевіч меў магчымасць звярнуцца чарговым разам да гамельчукоў.

- Цяпер у Беларусі месяц адноснай свабоды, калі можна паставіць пікет у любым месцы горада, не просячы дазволу ўладаў, за выключэннем некалькіх забароненых месцаў. І мы выкарыстаем гэта цалкам. Мы ведаем, што выбараў няма. Мы прымем рашэнне аб сваім далейшым удзеле пасля фармавання ўчастковых камісій.

Незалежны кандыдат Андрэй Пуканаў кажа, што пайшоў на гэтыя «выбары», каб была магчымасць падтрымаць Мікалая Статкевіча.

- Мяне падштурхнула магчымасць неяк легальна выказаць сваю пазіцыю і даць магчымасць выказацца чалавеку, якога я лічу найбольш годным з палітычных лідараў. І Мікалай Віктаравіч мяне яшчэ дзівіць тым, што нягледзячы на тое, што ён шмат адседзеў, у яго няма злосці на гэта, - кажа актывіст.

На сустрэчы са Статкевічам, якая праходзіла на пляцоўцы каля ўнівермага «Гомель», прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Паралельна з агітацыяй прыхільнікі палітыка запісваюць грамадзян у ініцыятыўную групу для вылучэння Мікалая Статкевіча на выбарах 2020 года.

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках