6 траўня 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане працягваюцца мірныя акцыі пратэсту

У Казахстане працягваюцца мірныя акцыі пратэсту

Асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў мітынгаў у Казахстане - спыненне экспансіі Кітая і вызваленне палітвязняў.

У сталіцы Казахстана Нур-султан і горадзе Алматы ў суботу, 21 верасня, паліцыя затрымала 57 чалавек «за спробу ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах». Пра гэта ў той жа дзень паведаміла прэс-служба МУС Казахстана, піша «Немецкая волна».

Як паведаміла ў суботу ў Facebook адна з актывістак пратэсту, Джардэмалі Бота, асноўнымі патрабаваннямі дэманстрантаў былі супрацьдзеянне «экспансіі Кітая» і «вызваленне палітычных зняволеных». На сваёй старонцы ў сацсетцы дзяўчына апублікавала відэазапісы, на якіх відаць, як групы дэманстрантаў ідуць па вуліцах Нур-Султана, а аўтамабілісты, што праязджаюць міма падтрымліваюць іх сігналамі. «Мірныя пратэсты ў Казахстане адлюстроўваюць рэальную палітычную сітуацыю ў краіне. Масавыя затрыманні, прымяненне сілы з боку паліцыі, парушэнне фундаментальных свабод», - пракаментавала Бота актуальныя падзеі.

Раней да ўдзелу ў пратэсце заклікаў у інтэрнэце казахстанскі палітык Мухтар Аблязаў. Цяпер ён пражывае ў Францыі, у Казахстане Аблязаў быў завочна прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі. Мухтар Аблязаў з'яўляецца заснавальнікам арганізацыі «Дэмакратычны выбар Казахстана».

Гэта ўжо не першая падобная акцыя пратэсту ў краіне ў апошнія месяцы. 9 і 10 чэрвеня ў Казахстане ўжо праходзілі мітынгі, на якіх, паводле звестак МУС, было затрымана блізу 700 чалавек. Удзельнікі пратэстаў, звязаных з выбраннем Касым-Жомарта Такаевым на пасаду кіраўніка Казахстана, патрабавалі правядзення новых, сумленных выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках