Мікалай Статкевіч наведаў гарады на захадзе Беларусі
1- 23.09.2019, 13:02
- 12,861
У ініцыятыўную групу лідара БНК запісалася больш за 120 чалавек.
21-22 верасня кандыдат у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч наведаў гарады на захадзе Беларусі - Ліду, Гародню, Слонім і Баранавічы, паведамляе сайт «Народнай Грамады».
21 верасня Мікалай Статкевіч наведаў Ліду. Сустрэча прайшла ў рамках пікету для збору подпісаў.
На сустрэчу, якая адбылася на пачатку пікету для збору подпісаў, сабраліся пяцьдзесят чалавек. Выступілі Мікалай Статкевіч і кіраўнік гарадзенскай кааліцыі БНК Мікалай Салянік. Цягам 1,5 гадзіны яны размаўлялі з людзьмі, адказвалі на іх пытанні.
На пікеце можна было запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча на прэзідэнцкія выбары. За паўтары гадзіны гэтым скарысталіся 30 чалавек.
21 верасня Мікалай Статкевіч наведаў таксама і Гародню. Сустрэча прайшла ў рамках пікетаў для збору подпісаў.
Выступілі Мікалай Статкевіч, кіраўнік гарадзенскай кааліцыі БНК Мікалай Салянік, актывіст «Народнай Грамады» Уладзімір Арцыман.
На пікеце можна было запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. За паўтары гадзіны гэтым скарысталіся таксама, як і ў Лідзе, блізу 30 чалавек.
22 верасня Мікалай Статкевіч наведаў Слонім.
На сустрэчу сабраліся сто пяцьдзесят чалавек.
У ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча запісаліся блізу 30 чалавек.
22 верасня Мікалай Статкевіч наведаў таксама і Баранавічы. Сустрэча прайшла ў рамках пікету для збору подпісаў і сабрала блізу сямідзесяці чалавек.
На сустрэчы можна было запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Гэтым скарысталіся 32 чалавекі. Тры чалавекі ўступілі ў «Народную Грамаду».