У Іраку абстраляная база войскаў ЗША
- 12.01.2020, 21:11
- 20,136
Ёсць параненыя.
Сем мінамётных мін былі выпушчаны па ірацкай авіябазе Баладзе, дзе дыслакуюцца амэрыканскія войскі. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - liga.net) са спасылкай на крыніцы сярод вайскоўцаў.
Паводле крыніц, міны ўпалі на ўзлётную палосу, параненыя чацвёра ірацкіх вайскоўцаў.
Журналістка Элізабэт Хагедорн паведаміла ў Twitter, што база была атакаваная васьмю ракетамі сістэмы залпавага агню:
База Балад знаходзіцца прыкладна за 80 км на поўнач ад Багдаду.
Нагадаем, 28 снежня не менш за восем ракет былі выпушчаны па вайсковай базе К1 у паўночным Іраку, загінуў амэрыканец.
3 студзеня ўранку ЗША нанеслі авіяцыйны ўдар па калоне на тэрыторыі аэрапорта Багдада. У выніку нападу быў забіты іранскі генерал Касэм Сулеймані.
8 студзеня Іран абстраляў вайсковыя базы ЗША ў Іраку, паводле інфармацыі Пэнтагона ніхто не загінуў.
У той жа дзень лайнэр МАУ пацярпеў катастрофу ў Тэгеране, загінулі 176 чалавек.
Учора Іран прызнаў, што самалёт быў збіты сістэмай СПА.