Найлепшы брамнік Беларусі падпісаў трохгадовы кантракт з «Шахцёрам»
4- 15.01.2020, 20:17
- 10,446
Папярэднія два сезоны галкіпер правёў у берасцейскім «Дынама».
Склад салігорскага «Шахцёра» папоўніў Аляксандр Гутар. Галкіпер падпісаў з клубам трохгадовы кантракт, паведамляе прэс-служба гарнякоў.
Гутар наважыў застацца ў Беларусі і зрабіў выбар на карысць «Шахцёра», хоць меў прапановы ад самарскіх «Крылаў Саветаў».
Гутар з'яўляецца выхаванцам менскага «Дынама». Прафесійную кар'еру пачаў у БАТЭ, за які дэбютаваў у чэмпіянаце 2008 года. З 2013 да 2016 выступаў за менскае «Дынама». Затым у кар'еры брамніка быў расейскі этап - «Арэнбург» і «Тосна». У 2017 годзе Аляксандр гуляў за «Чарнаморац» з Адэсы.
Папярэднія два сезоны галкіпер правёў у берасцейскім «Дынама». З'яўляецца гульцом нацыянальнай каманды Беларусі.