21 верасня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчыкі раскрылі сакрэт старажытнага ідала інкаў

1
Даследчыкі раскрылі сакрэт старажытнага ідала інкаў

Статуі пакланяліся цягам амаль 700 гадоў да гішпанскай заваёвы рэгіёну.

Так званы Пачакамакскі ідал - драўляная статуя, якая, як мяркуюць, уяўляе адно з галоўных бостваў у культуры інкаў. Ён быў знойдзены ў 1938 годзе ў археалагічным комплексе Пачакамак, размешчаным прыкладна ў 30 кіламетрах на поўдзень ад перуанскай сталіцы Лімы, піша «Вогруг света».

З некалькіх міфаў і этнагістарычных крыніц 16 стагоддзя можна запазычыць некаторыя звесткі пра бажаство Пачакамак.

Мяркуецца, што для інкаў ён быў - сярод іншых роляў - стваральнікам Зямлі і бажаством землятрусу. Індзейцы верылі, што ідал валодаў сілай аракула. У пантэоне ён займаў месца, падобнае адалу Віракоча. Абодва яны вядомыя як сыны Сонца, галоўнага адала інкаў.

Міжнародная каманда даследчыкаў на чале з Марселай Сепульведай з Універсітэта Тарапакі (Чылі) правяла хімічны аналіз знакамітага ідала інкаў Пачакамака. Вынікі працы былі апублікаваныя ў часопісе «PLOS ONE».

Вугляроднае датаванне паказала, што ідал, імаверна, быў створаны паміж 760 і 876 гадамі н.э. Статуі пакланяліся цягам амаль 700 гадоў да гішпанскай заваёвы рэгіёну ў 1533 годзе, а значыць, гэта маглі рабіць народы, якія пражывалі ў Перу да інкаў. У той перыяд гэтую тэрыторыю засяляла культура вары.

Культ Пачакамак быў, відавочна, запазычаны інкамі. Яны пабудавалі вакол ідала святыню і ператварылі яео ў вельмі важны цэнтр паломніцтва. Людзі з усіх рэгіёнаў Анд прыязджалі сюды, каб прыносіць ахвяры.

Цяпер даследчыкі могуць пацвердзіць, што ідал сапраўды старажытны і што ён зведаў некалькі рэстаўрацый.

Акрамя таго, даследнікі выявілі на статуі некалькі слядоў каляровых пігментаў - чырвонага, жоўтага і белага. Чырвоныя ўзоры былі нанесеныя кінаварру. Цікава, што гэтага матэрыялу няма ў рэгіёне, дзе выявілі ідала. Раней уважалася, што малюнкі на статуі былі зробленыя крывёю.

Магчыма, кінавар аднекуль імпартавалася. У натуральных умовах гэты матэрыял сустракаецца, да прыкладу, высока ў Андах, у 400 кіламетрах ад Пачакамака.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках