17 снежня 2025, Серада, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка даведалася першага спаборніка на турніры, дзе будзе абараняць тытул

2
Арына Сабаленка даведалася першага спаборніка на турніры, дзе будзе абараняць тытул

Лёсаванне адбылося а 9-й паводле беларускага часу.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка атрымала другі нумар пасеву на турніры ў кітайскім Шэньчжэне (прызавы фонд 651,75 тыс. даляраў) і ў першым коле згуляе з адным з пераможцаў кваліфікацыйнага этапу спаборніцтваў. Такія вынікі лёсавання, якое адбылося а 9-й паводле беларускага часу, піша tut.by

У другім раўндзе турніру верагодная сустрэча Арыны Сабаленкі (11 WTA) з чэшкай Крысцінай Плішкавай (67 WTA), якая пачне барацьбу за тытул таксама з паядынку з кваліфаерам.

Трэцюю ракетку Беларусі Аляксандру Сасновіч (62 WTA) таксама чакае матч з адным з чатырох кваліфаераў на старце спаборніцтваў.

Нагадаем, што пераможцай леташняга турніру ў Шэньчжэне стала менавіта Арына Сабаленка. На шляху да трафея яна перамагла немку Таццяну Марыю, расеек Кацярыну Аляксандраву і Марыю Шарапаву (праз траўму адмовілася ад прадаўжэння барацьбы пры ліку 6:1, 4:2 на карысць Сабаленкі), кітаянку Ван Яфань і амерыканку Элісан Рыске.

Усяго ў 2019 годзе Арына заваявала тры тытулы ў адзіночным разрадзе: у Шэньчжэне, Ухані, дзе ўпершыню ў кар'еры правяла абарону звання чэмпіёнкі турніру, і на малым выніковым турніры ў Чжухае.

Дадамо, што ў парным разрадзе ў Шэньчжэне-2020 дуэт Арыны Сабаленкі і бельгійкі Эліз Мэртэнс, якія перамаглі ў 2019-м тытулы ў Індыян-Уэлсе, Маямі і на US Open, пасеяны пад першым нумарам. У першым раўндзе дзяўчатам трэба будзе спаборнічаць з беларуска-ўкраінскай парай Лідзія Марозава / Кацярына Бандарэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках