12 траўня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не будзьце наіўнымі

31
Не будзьце наіўнымі

Лукашэнка забяспечвае найперш расейскія інтарэсы.

Як смешна часам чытаць некаторыя беларускія крыніцы, якія думаюць, што Лукашэнка адарвецца ад расейскай нафтагазавай іголкі і стане праводзіць рэформы, ды і наогул ледзь не ў ЕЗ і NАТО нас павядзе, піша тэлеграм-канал МКБ.

Вы рэальна такія наіўныя? За 25 гадоў кіравання Лукашэнкі не было праведзена ніводнай чалавечай рэформы. Увесь гэты час, што Лукашэнка ва ўладзе, Беларусь усё глыбей і глыбей інтэгравалася з Расеяй і дайшло да таго, што Расея прамым тэкстам кажа, хочаце нафту і газ коштам Смаленскай вобласці, значыць здавайце суверэнітэт і давайце аб'ядноўвацца яшчэ глыбей. Ну куды ўжо, здавалася, можна глыбей, калі і так поўнае дно (агульныя межы, агульная мытня і г.д.).

Мы думаем, што найбліжэйшыя дні падпісанне аб нафце і газе ўсё ж будзе, але якім коштам? Нам ніхто не скажа, у 2011 ужо былая такая сітуацыя, і Газпрам тады купіў за капейкі "Белтрансгаз", хоць да гэтага Лукашэнка казаў, што прадаваць не будзе, але як прыйшоў момант, пачаў казаць адваротнае: "Што, павінен быў маліцца на гэтую іржавую трубу, якая ў зямлі ляжыць?"

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках