13 траўня 2024, панядзелак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прайшлі Каляды ў Каложскай царкве XII стагоддзя

2
Як прайшлі Каляды ў Каложскай царкве XII стагоддзя
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/«БЕЛСАТ»

Чытанне Евангелля ішло на беларускай мове.

Галоўнай праваслаўнай святыняй у Гародні лічыцца Святапакроўскі сабор, а вось адной з самых старажытных - Каложская царква, пабудаваная яшчэ ў часы Старажытнай Русі. Туды і адправіліся журналісты «Белсата» ў ноч на Каляды.

Каложская або Барысаглебская царква знаходзіцца недалёка ад цэнтра Гародні, але вось пад'ехаць да яе не так проста. Адзіны шлях вядзе праз Каложскі парк, скаваны снегам і лёдам. Можна меркаваць, што тыя вернікі, якія адправіліся сюды на набажэнства, прызначанае на 12-ю гадзіну ночы, сапраўды ў чымсьці пераступілі праз сябе і мелі цвёрдую матывацыю.

«Ідзіце наперад і хрысціцеся!»

У двары царквы вернікаў сустракае «жывая батлейка»: калядны намёт, які сімвалізуе месца нараджэння Хрыста, але... з жывымі авечкамі і козамі. Сем'і, якія прыходзяць з дзецьмі, у абавязковым парадку падыходзяць да жывёлы, якую можна пагладзіць і нават пакарміць.

Каб авечкам і козачкам было не так холадна (намёт з імі знаходзіцца на ветры, а з боку Нёмана ідзе вільгаць), у батлейку наклалі шмат сена, у якое авечкам даводзіцца хавацца.

Службу ў Каложы вядзе пробашч парафіі айцец Аляксандр Балоннікаў. Адначасна збоку іншы святар спавядае людзей. Цікава, што прыхаджане ў самой старажытнай царкве няблага знаюць адзін аднаго, бо ўвесь час вітаюцца паміж сабой і са служкамі святыні. Багата дзяцей.

«Ідзіце наперад і хрысціцеся!» - з такімі словамі бацька адпраўляе дзвюх маленькіх дачок праз натоўп. Вернікаў, нягледзячы на мароз, шмат: няма дзе праціснуцца.

Па-царкоўнаславянску, па-расейску, па-беларуску

Царкоўныя спевы ідуць па-царкоўнаславянску, некаторыя песні - па-расейску, а вось чытанне Евангелля ад Мацвея - па-беларуску.

Праваслаўная царква ў Горадні наогул вылучаецца колькасцю беларускамоўных святароў і нацыянальных культурных ініцыятыў. Напрыклад, у парафіяльным цэнтры пры Каложскай царквы, зусім побач, не першы год дзейнічае Бібліятэка імя Ларысы Геніюш.

У канцы службы айцец Аляксандр вітае ўсіх з Калядамі, а вернікі па дарозе дадому, нібы агеньчыкі ў цемры, расцякліся па сцежках змрочнага замерзлага Каложскага парку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках