20 траўня 2024, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку будуць судзіць за акцыю, на якой яе нават не было

14
Журналістку будуць судзіць за акцыю, на якой яе нават не было
ДЫЯНА СЕРАДЗЮК
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Новае абсурдная справа ад беларускай сістэмы.

10 студзеня ў Менску пройдзе суд над журналісткай «Новага Часу» Дыянай Серадзюк. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня 2019 года, паведамляе "Еўрарадыё".

Але Дыяна падчас гэтай акцыі была зусім у іншым месцы - на занятках ангельскай мовы. Гэта можа пацвердзіць рэпетытар, у якой займалася журналістка.

"Чакаць можна чаго хочаш, але спадзяюся, што атрымаецца адправіць пратакол на дапрацоўку. Бо ён складзены абсалютна фальшыва. Ці перанесці пасяджэнне, - распавядае Дыяна ў каментары. - У мяне ёсць сведка, якая можа пацвердзіць, што я была ў іншым месцы. Але сведка не зможа прыйсці [ў суд у прызначаны час]".

Таксама магчымы варыянт, што рэпетытар дасць сведчанні ў пісьмовай форме. Судзіць Дыяну Серадзюк будуць у судзе Першамайскага раёна (бульвар Талбухіна, 9) 10 студзеня, пачатак пасяджэння а 10.30.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках