20 траўня 2024, панядзелак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Эстоніі адправіла назад падараванае Расеяй шампанскае

21
Прэзідэнтка Эстоніі адправіла назад падараванае Расеяй шампанскае
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД
ФОТА: NH.EE

Яно было з акупаванага Крыма.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд не прыняла падораную пасольствам Расеі да яе дня нараджэння бутэльку крымскага шампанскага. Пра гэта 8 студзеня паведаміла эстонскае выданне Eesti Ekspress, піша «Крым.Рэаліі».

«Амбасада Расеі павіншавала прэзідэнтку з 50-годдзем, даслаўшы ёй кветкі, шакалад і бутэльку крымскага шампанскага. Апошнюю канцылярыя прэзідэнткі адправіла назад ў амбасаду », - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўніца дзяржавы адзначыла юбілей 30 снежня.

Афіцыйна адміністрацыя прэзідэнта Эстоніі не паведамляе аб гэтай сітуацыі.

Раней спікер парламента Эстоніі Хен Пылуаас паведаміў, што Эстонія ніколі не прызнае расейскую анэксію Крыма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках