14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бывай, капітан другога рангу!

15
Бывай, капітан другога рангу!
ВАЛЕРЫЙ ШЧУКІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У гісторыі свабоднай Беларусі ягонае імя ўжо ўпісанае залатымі літарамі.

Ужо зусім хутка памяць пра Валерыя Аляксеевіча Шчукіна будзе ўвекавечаная ў назвах вуліц і плошчаў, дзе без яго не абыходзіліся ніводныя пратэсты, пакуль ён мог.

У гісторыі свабоднай Беларусі ягонае імя ўжо ўпісанае навечна залатымі літарамі. Ён быў прыкладам рэальнай, а не папяровай праваабароны.

На пратэстах у яго была адчайная «фішка»: ён заўсёды ўставаў, як бы жорстка яго ні збівалі з ног. А яшчэ ён добраахвотна не хадзіў у аўтазак, і мянтам даводзілася яго насіць на руках.

Дэпутат апошняга парламента да ўзурпацыі ўлады Лукашэнкам, Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, Шчукін не прызнаваў «кабінетнай» барацьбы з рэжымам. Аддаваў перавагу бараніць свае правы на акцыях пратэсту і ў турмах.

Усе зняволеныя Беларусі, не толькі палітычныя, удзячныя Валерыю Шчукіну за тое, што ён «пакутаваў за агульнае, за людское».

Валерый Аляксеевіч чамусьці доўгі час падкрэсліваў, што ён камуніст. Не тое, каб верыў, але, мабыць, меркаваў, што прысягнуў свайму камуністычнаму мінуламу. Гэта ніяк не перашкаджала яму ўдзельнічаць у пратэстах пад бел-чырвона-белым сцягам, насіць нацыянальную сімволіку.

Ён ці то жартам, ці то ўсур'ёз казаў: «А давайце на савецкім чырвоным сцягу дадамо дзве вузенькія белыя палоскі, зверху і знізу. Паступова белыя палоскі будуць пашырацца, а чырвоная звужацца, і мы атрымаем жаданае».

Апошні раз яго брутальна затрымлівалі на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года, білі, адвезлі ў Заводскае РУУС, загадалі стаць тварам да сцяны.

Як бы не ведалі, з кім мелі справу. «Як афіцэр, спіной да ворагаў не паварочваюся», - адчаканіў Шчукін.

Светлая памяць Герою!

Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках