14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі Нідэрландаў правялі акцыю салідарнасці #GoGirl у Эйндховэне

Беларускі Нідэрландаў правялі акцыю салідарнасці #GoGirl у Эйндховэне

Жаночая салідарнасць не ведае межаў.

У нядзелю, 11 кастрычніка, беларуская грамада Нідэрландаў зладзіла акцыю салідарнасці #GoGirl у Эйндховэне, паведамляе naviny.media.

Беларускі звярнуліся да сусветнай жаночай супольнасці з заклікам аб дапамозе. У сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне яны былі вымушаныя заняць актыўную міратворчую пазіцыю, пасля таго як пачаліся пераследы народных лідараў і бесчалавечныя рэпрэсіі і катаванні мірных дэманстрантаў.

Акцыі супраць гвалту, якія сабралі тысячы беларускіх жанчын у белым з кветкамі, сталі вядомыя ва ўсім свеце як #womeninwhite. Лукашэнка і ягонае атачэнне, убачыўшы пагрозу свайму рэжыму ў асобах адважных беларускіх жанчын, узмацнілі ціск на іх: традыцыйныя суботнія жаночыя пратэсты заканчваюцца масавымі затрыманнямі.

Удзельніцы акцыі ў Эйндховэне заявілі, што жаночая салідарнасць не ведае межаў, і заклікалі жанчын ва ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву ў барацьбе за свае правы і годнасць.

Удзельніцы выйшлі на цэнтральную плошчу Эйндховэна ў белым і з белымі кветкамі. У сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі галандскім урадам праз Covid-19, у акцыі ўзяло ўдзел 40 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках