14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хабараўску прайшла акцыя ў падтрымку Фургала і за адстаўку Пуціна

5
У Хабараўску прайшла акцыя ў падтрымку Фургала і за адстаўку Пуціна
ФОТА: КАЦЯРЫНА ВАСЮКОВА (RFE/RL)

Хабараўцы выйшлі на 93-і дзень пратэстаў.

Жыхары Хабараўска выйшлі ў нядзелю, 11 кастрычніка, на чарговы мітынг у падтрымку былога губернатара Сяргея Фургала, паведамляе sibreal.org.

Мітынг прайшоў мірна. Адзін паліцэйскі, што стаяў каля ўваходу ў будынак урада, падышоў да пратэстоўцаў і сказаў ім, што яны парушаюць правілы правядзення публічных мерапрыемстваў. У выпадку непадпарадкавання - прыстрашыў выкарыстаннем сілы. Гараджане, якія сабраліся, сталі скандаваць: "Ганьба!"

Пазней з'явіліся выступоўцы з мегафонамі, яны крытыкавалі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, патрабавалі ягонай адстаўкі. Удзельнікі скандавалі: "Пуціна ў адстаўку!" Выступоўцы нагадалі, што ім скасавалі рэгіянальныя надбаўкі, і выказалі абурэнне тым, што ўрад Расеі дапамагае не расейцам, а іншым дзяржавам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках