14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманых дэманстрантаў з аддзялення міліцыі забіраюць «хуткія»

37
У Менску затрыманых дэманстрантаў з аддзялення міліцыі забіраюць «хуткія»

Пацярпелых моцна збілі карнікі ў мікрааўтобусе.

У Маскоўскім РУУС Менска знаходзяцца блізу 40 чалавек, якіх затрымалі на акцыях пратэсту. З іх 8-10 чалавек маюць сур'ёзныя траўмы. Па іх прыбылі машыны хуткай дапамогі. Пра гэта паведамляюць інфармаваныя чытачы tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у дастаўленых у РУУС падазрэнні на ЧМТ сярэдняй ступені, закрыты пералом рэбраў, пералом касцей правай і левай кісці, пералом ключыцы.

Пацярпелых адвозяць у лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.

Са слоў пацярпелых, іх моцна збілі ў мікрааўтобусе, і «не зразумела, што хацелі, не задавалі пытанняў, проста білі».

На акцыях пратэсту ў Беларусі да 20.15 затрымалі 315 чалавек. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтру «Вясна».

Большасць з іх былі ўзятыя пад варту ў Менску, астатнія - у Берасці, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Гародні, Жлобіне, Кобрыне, Магілёве, Маладзечне, Салігорску.

Сярод затрыманых 43 чалавекі з'яўляюцца журналістамі і фатографамі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках