14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нагорны Карабах: Арменія і Азербайджан вінавацяць адно аднаго ў новых абстрэлах

Нагорны Карабах: Арменія і Азербайджан вінавацяць адно аднаго ў новых абстрэлах

Паміж краінамі дзейнічае рэжым перамір'я.

Арменія і Азербайджан зноў абмяняліся абвінавачваннямі ў парушэнні перамір'я ў раёне Нагорнага Карабаха, піша «Новы час».

Як напісала ў сябе ў Facebook прэс-сакратарка Міністэрства абароны Арменіі Шушан Сцепанян, Узброеныя сілы Азербайджана вядуць інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл на паўднёвым кірунку.

Таксама яна дадала, што ўначы сітуацыя ў раёне Нагорнага Карабаха заставалася напружанай.

У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Азербайджана паведамілі, што Узброеныя сілы Арменіі раніцай 12 кастрычніка абстралялі Геранбойскі, Тэртэрскі і Агдамскі раёны.

Акрамя таго, паводле інфармацыі ўстановы, ноччу ўзброеныя сілы Арменіі «некалькі разоў распачалі спробу атакаваць пазіцыі азербайджанскай арміі невялікімі групамі ў Агдэры-Агдамскім і Фізулі-Джэбраільскім напрамках з мэтай вярнуць страчаныя пазіцыі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках