14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 800 спартоўцаў заклікалі да адстаўкі Лукашэнку

28
Больш за 800 спартоўцаў заклікалі да адстаўкі Лукашэнку
Фота: by.tribuna.com

У спісе тых, хто падпісаўся - Гуркоў, Зверава, Барабаншчыкава, Туміловіч, Дулуб, Герасіменя, Раманоўская.

Спартыўная грамадскасць выступіла з заявай супраць гвалту, піша «Трыбуна».

«Мы ніжэйпадпісаныя, з'яўляючыся людзьмі, датычнымі да беларускага спорту, якія выступаюць у нацыянальных першынствах і чэмпіянатах краіны, а таксама бароняць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне, катэгарычна асуджаем шматлікія факты фальсіфікацыі вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама праявы грубага гвалту з боку сілавых структур у дачыненні да мірна пратэстоўцаў.

Мы ўсе верым, што сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Тым не менш, відавочна, што шэраг супрацоўнікаў аддалі, а іншыя супрацоўнікі выканалі злачынныя загады ў выкарыстанні неабгрунтаванай, часцяком непрапарцыйнай, сілы ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яе заканадаўствам, мы, з'яўляючыся часткай народа Рэспублікі Беларусь - крыніцы ўлады, ніжэйпадпісаныя патрабуем:

1. Прызнаць мінулыя 9 жніўня 2020 года выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі з прычыны шматлікіх фактаў фальсіфікацый і ціску на выбарчыя камісіі. Патрабуем правесці паўторныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, а таксама адстаўку дзейнага складу ЦВК з прыцягненнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці.

2. Вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый, якія не маюць дачынення да супрацьпраўнай дзейнасці.

3. Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных.

4. Спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і правесці праверкі законнасці іх дзеянняў пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

5. Выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і зверскіх здзеках з грамадзян, затрыманымі падчас мірных дэманстрацый. Кіраўнікі сілавых структур, адказных за гвалт, павінны падаць у адстаўку.

6. Аказаць паўнавартасную медыцынскую, псіхалагічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым ад неправамерных дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур.

У выпадку з'яўлення інфармацыі аб спробах ціску, пагроз звальнення або парушэннях правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад гэтым лістом, усе спартоўцы будуць дзейнічаць салідарна, аж да магчымай адмовы ад выступу за нацыянальную каманду краіны, або адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных спартыўных мерапрыемстваў. Акрамя таго, гэтыя факты неадкладна будуць накіраваныя ў МАК, міжнародныя спартыўныя федэрацыі і камітэты», - гаворыцца ў заяве.

Подпіс пад заявай паставілі:

1. Андрэй Краўчанка

Сярэбраны прызёр Олммпіяды-2008 чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр двух чэмпіянатаў свету ў лёгкай атлетыцы. Заслужаны майстар спорту.

2. Дзмітрый Асанаў

Баксёр, заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2015, пераможца II Еўрапейскіх гульняў-2019, сярэбраны прызёр I Еўрапейскіх гульняў-2015.

3. Сцяпан Папоў

Чэмпіён свету і Еўропы, пераможца l Еўрапейскі гульняў у самба. Заслужаны майстар спорту. Уладальнік сусветнага дыплома ў спорце «FairPlay».

4. Аляксандра Герасіменя

Двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2012, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016, чэмпіёнка свету і Еўропы. Заслужаная майстар спорту.

5. Наталля Лешчык

Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2012, чэмпіёнка і шматразовая прызёрка чэмпіянатаў Еўропы і этапаў Кубка Свету ў мастацкай гімнастыцы. Заслужаная майстар спорту.

6. Эльвіра Герман

Чэмпіёнка Еўропы 2018 у лёгкай атлетыцы.

7. Ганна Гуськова

Алімпійская чэмпіёнка ў фрыстайле.

8. Аляксандра Раманоўская

Чэмпіёнка свету ў фрыстайле-2019.

9. Мікалай Казека

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле.

10. Кацярына Сныціна

Капітанка нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь у баскетболе.

11. Алена Леўчанка

Фіналістка жаночай НБА-2010, найлепшая цэнтравая чэмпіянату свету-2010, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы-2007.

12. Вольга Мазуронак

Заслужаная майстар спорту, чэмпіёнка Еўропы ў лёгкай атлетыцы (марафон, Бэрлін 2018.).

13. Васіль Хамутоўскі

Экс-галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі, чэмпіён Беларусі, 2-разовы чэмпіён Румыніі, уладальнік Кубка Румыніі. Экс-трэнер брамнікаў БАТЭ і берасцейскага «Дынама».

14. Аляксандр Куль

Баскетбаліст, былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

15. Артур Удрыс

Чалец нацыянальнай каманды Беларусі ў валейболе, прызёр чэмпіянату Катара, бронзавы прызёр клубнага чэмпіянату свету, трохразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка краіны.

16. Святлана Кудзеліч

МСМК у лёгкай атлетыцы, бронзавы прызёр ЧЕ сярод юніёраў, двухразовы срэбны прызёр ЧЕ.

17. Анастасія Сарокіна

Старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт ФІДЭ, міднародны майстар спорту ў шахматах, міжнародны арбітр.

18. Надзея Астапчук

Тытулаваная беларуская штурхальніца ядра, рэкардсмэнка краіны, ЗМС, чалец Каардынацыйнай рады.

19. Мікіта Мешчаракоў

8-разовы чэмпіён Беларусі ў баскетболе і бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў.

20. Анатоль Котаў

Экс-генеральны сакратар НАК Беларусі. Дзейны старшыня РГА «Беларускі альянс танцавальнага спорту», старшыня камісіі НАК Беларусі ў этыцы, чалец камісіі ў этыцы міжнароднай федэрацыі танцавальнага спорту WDSF.

21. Ягор Мешчаракоў

Майстар спорту ў баскетболе, чэмпіён Еўропы сярод моладзі 1994 года, чэмпіён Беларусі і Украіны, віцэ-чэмпіён Расеі, баскетбаліст нацыянальнай каманды (1995-2012).

22. Павел Санковіч

Шматразовы рэкардсмэн Беларусі ў плаванні (з 2005 да 2018 года), чалец каманды Беларусі (з 2006 да 2018 года), удзельнік трох Алімпіяд (у 2008, 2012 і 2016 гадах), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

23. Меліціна Станюта

Мастацкая гімнастыка. Заслужаная майстар спорту, чэмпіёнка Сусветных гульняў, мультымедаліска чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельніца дзвюх алімпіяд.

24. Наталля Зверава

Заслужаная майстар спорту СССР. Уладальніца 20 тытулаў на турнірах Вялікага шалома (ва ўсіх разрадах). Уключаная ў спісы Міжнароднай залы тэніснай славы.

25. Віталь Гуркоў

Беларускі спартсмэн, які выступае ў тайскім боксе і кікбоксінгу. Шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі ў тайскім боксе. Вакаліст панк-гурта BRUTTO.

Подпіс пад заявай паставілі больш за 800 чалавек. Поўны спіс глядзіце на сайце Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі - тут.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках