14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: У Лукашэнкі адсутнічае легітымнасць, Беларусі патрэбныя новыя выбары

21
Еўразвяз: У Лукашэнкі адсутнічае легітымнасць, Беларусі патрэбныя новыя выбары

Брусэль скарачае двухбаковае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.

Еўразвяз гатовы ўключыць Аляксандра Лукашэнку ў санкцыйны спіс, калі сітуацыя ў Беларусі не палепшыцца. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 12 кастрычніка на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ.

«Рада зноў паўтарае, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, у Аляксандра Лукашэнкі адсутнічае якая-небудзь дэмакратычная легітымнасць. Рада зноў заяўляе аб сваёй поўнай падтрымцы суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і падкрэслівае дэмакратычнае права беларускага народа абіраць свайго прэзідэнта шляхам новых, свабодных і справядлівых выбараў без вонкавага ўмяшання».

ЕЗ рашуча асуджае гвалт, які беларускія ўлады ўжываюць супраць мірных дэманстрантаў, і заклікае вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту і палітычных зняволеных.

«Рада ЕЗ нагадвае пра санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да 40 беларускіх службовых асоб, якія, на думку Еўразвязу, адказныя за фальсіфікацыі выбараў і гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў. «Рада заяўляе пра гатоўнасць ЕЗ ужыць далейшыя абмежавальныя захады ў дачыненні да прадпрыемстваў і высокапастаўленых службовых асоб, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, калі сітуацыя не палепшыцца», - гаворыцца ў заяве.

Там таксама адзначаецца, што ЕЗ «скароціць двухбаковае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі на цэнтральным узроўні, павялічыць падтрымку беларускага народа і грамадзянскай супольнасці і адпаведна зменіць сваю двухбаковую фінансавую дапамогу».

«У адпаведнасці з гэтым, ЕЗ неадкладна выдаткаваў дадатковыя фінансавыя рэсурсы ахвярам гвалту, арганізацыям грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ», - сказана ў дакуменце.

Рада ЕЗ адзначае, што Еўразвяз гатовы істотна актывізаваць свой палітычны ўдзел, галіновае супрацоўніцтва і фінансавую дапамогу Беларусі пры ўмове выканання ўладамі краіны прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека, у тым ліку спынення рэпрэсій і злоўжыванняў.

Рапда ЕЗ таксама чарговым разам падкрэсліла неабходнасць пачатку ў Беларусі «сур'ёзнага, годнага даверу, інклюзіўнага палітычнага працэсу, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ і забяспечыць гарантыі павагі да правоў чалавека».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках