14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Гейтс мяркуе, што звышэфектыўная вакцына ад COVID-19 верне жыццё да нормы

8
Біл Гейтс мяркуе, што звышэфектыўная вакцына ад COVID-19 верне жыццё да нормы

Заснавальнік Microsoft поўны аптымізму.

Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс назваў умову вяртання да нармальнага жыцця пасля пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на тэлеканал NBC.

З ягоных слоў, гэта магчыма толькі пры стварэнні звышэфектыўнай і даступнай для ўсіх вакцыны. Заснавальнік Microsoft дадаў, што масавая вакцынацыя дазволіць спыніць распаўсюд інфекцыі і скончыць з COVID-19 «у сусветным маштабе».

Гейтс заявіў, што стварэнне і выпрабаванне тэрапіі ад COVID-19 зойме яшчэ, прынамсі, 6 месяцаў. На ягоную думку, ужо ў найбліжэйшыя пару месяцаў прэпараты з антыцеламі, якія вылечваюць вірус, атрымаюць дазвол ад дзяржавы ў экстраным парадку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках