14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрасаюз рыхтуе санкцыі супраць Расеі за атручванне Навальнага

2
Еўрасаюз рыхтуе санкцыі супраць Расеі за атручванне Навальнага

Краіны ЕЗ будуць засноўваць штрафныя захады на плане, раней прапанаваным кіраўнікамі МЗС Нямеччыны і Францыі.

Краіны Еўрапейскага Звязу рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць Масквы ў сувязі з атручваннем расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Аб гэтым паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на неназваных дыпламатаў ЕЗ. Міністры замежных спраў дзяржаў ЕЗ на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся пачаць падрыхтоўку да ўвядзення штрафных захадаў супраць РФ.

Краіны Еўразвязу плануюць узяць за аснову для санкцый план, прапанаваны Нямеччынай і Францыяй. Раней кіраўнікі замежнапалітычных мініятэрстваў ФРГ Хайка Мас і Францыі і Жан-Іў Ле Дрыян выступілі за ўвядзенне на ўзроўні ЕЗ штрафных захадаў у сувязі з атручваннем Навальнагао, прапанаваўшы накіраваць іх «супраць асоб, якія ў сілу сваёй афіцыйнай пасады могуць уважацца за адказных за гэта злачынства і парушэнне міжнародных прававых нормаў, а таксама супраць аднаго аб'екта, звязанага з праграмай «Навічок». Пазней міністр замежных спраў Даніі Епе Куфуд заявіў, што ягоная краіна гатовая далучыцца да такіх санкцый.

Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Навальны страціў прытомнасць 20 жніўня ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. Пасля экстранай пасадкі ў Омску апазіцыянера шпіталізавалі, а праз два дні даставілі для лячэння ў Берлін. Палітык знаходзіўся ў штучнай коме амаль тры тыдні. Экспэрты спецыяльных лабараторый узброеных сіл Нямеччыны выявілі ва ўзятых ў Навальнага пробах сляды нервова-паралітычнага рэчыва групы «Навічок». Да такіх жа высноваў прыйшлі пазней лабараторыі ў Швэцыі і Францыі, а таксама Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ). Масква адмаўляе ўсе абвінавачванні ў дачыненні да замаху на Навальнага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках