14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі яшчэ аднаго сына кіраўніка адміністрацыі Віцебска

18
У Менску затрымалі яшчэ аднаго сына кіраўніка адміністрацыі Віцебска
Вадзімір ЗАРАНКІН

Ягоны аўтамабіль разбілі карнікі ў балаклавах.

У панядзелак, 12 кастрычніка, пад 23.00 у раёне «Рыгі» невядомыя ў балаклавах, шаломах і з дубінкамі разбілі шыбу ў аўто і затрымалі кіроўцу. Гэта Вадзімір Заранкін - старэйшы сын віцебскага старшыні адміністрацыі Вадзіма Заранкіна. Адзначым, на мінулым тыдні з ІЧУ ў Жодзіне выйшаў ягоны малодшы сын, Філіп.

Пра аўтамабіль з пабітай шыбай з боку пасажырскага сядзення tut.by паведамілі чытачы. З іхніх слоў, кіроўцу выцягнулі з аўто, а аўто з ключом запальвання засталося на паркоўцы.

Вадзіміру Заранкіну 32 гады, ён працуе ў пасольстве ЗША ў Менску, займаецца праграмамі абмену. Пра затрыманне журналістам распавёў ягоны родны брат Піліп.

- Брат сядзеў у аўто, якое было прыпаркаванае на верхняй стаянцы каля крамы «Рыга» (з боку вуліцы Леаніда Бяды. - заўв. рэд.). У нейкі момант, як мне распавялі, да яго з двух бакоў падляцела блізу 15 сілавікоў, разбілі шыбу з боку пасажыра. Вадзіміра выцягнулі з салона, паклалі на зямлю тварам уніз, рукі зацягнулі пластыкавай сцяжкай. Яго самога не білі.

Відавочцы распавялі Піліпу, што калі сілавікі атачылі аўто ягонага брата, той спрабаваў выехаць: паехаў назад, але не разлічыў і ўдарыў Daewoo, які знаходзіўся побач.

- Усё гэта бачыў кіроўца Daewoo. Калі Вадзіміра затрымалі і збіраліся везці ў РАУС, гэты аўтамабіліст сказаў, што паедзе з імі, маўляў, трэба аформіць ДТЗ. Там брат даў яму мой нумар тэлефона, і ўжо гэты кіроўца патэлефанаваў мне і распавёў пра здарэнне.

Чаму сілавікі зацікавіліся ягоным братам, Піліп не ведае. Пра здарэнне ён паведаміў свайму бацьку, адвакату і ў СМІ. Пабіты аўтамабіль адагнаў на стаянку.

Нагадаем, Піліп Заранкін - малодшы сын віцебскага кіраўніка адміністрацыі Вадзіма Заранкіна - правёў 13 дзён у ЦІП на Акрэсьціна і ІЧУ ў Жодзіне. Суд пакараў маладога чалавека адміністрацыйным арыштам за ўдзел у маршы супраць "інаўгурацыі" Лукашэнкі ў Менску 23 верасня. Піліп жа сцвярджае, што ў акцыі не ўдзельнічаў, а ішоў дадому з працы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках