«Таракан» знясіліў у баях з народам апошнія рэзервы
21- 13.10.2020, 8:26
- 66,847
Рэжым пасылае супраць пратэстоўцаў учорашніх падлеткаў.
Акцыі пратэсту беларусаў супраць незаконнай улады ўзурпатара Лукашэнка ўспыхнулі з новай сілай.
У нядзелю, 11 кастрычніка, па ўсёй краіне прайшоў Марш Гонару. Толькі на вуліцы Менска выйшла больш за 100 тысяч чалавек.
Учора ў Менску адбыўся шматтысячны Марш пенсіянераў. Пасля яго, вечарам, на пратэсты выйшлі жыхары многіх гарадоў Беларусі і сталічных мікрараёнаў.
Высветлілася, што «таракан» ужо знясіліў у баях з народам апошнія рэзервы. МУС пацвердзіла выданню kp.by, што для разгону мірных акцый ужо не стае людзей і ў бой супраць народа кідаюць курсантаў МУС:
- Склалася ўражанне, што на акцыі пратэсту ў Менску 11 кастрычніка было як ніколі шмат сілавікоў, былі нават курсанты Акадэміі МУС.
- Сілавыя структуры нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме падчас масавых мерапрыемстваў кожную нядзелю. І 11 кастрычніка не стала выключэннем. Да нясення службы ў тым ліку прыцягваліся і курсанты Акадэміі МУС.