14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш ні шэлегу фашыстам!

47
Больш ні шэлегу фашыстам!

Моцны зварот Страйкаму «Беларуськалія».

Учора ў Менску адбыўся шматтысячны Марш пенсіянераў. Фашысты Лукашэнкі выкарыстоўвалі супраць дзядуль і бабуль слезацечны газ і святлогукавыя гранаты.

Пасля гэтага Страйкам ААТ «Беларуськалій» выступіў з моцным зваротам да працоўных:

- Задумайцеся, каго мы кормім сваёй працай! Для каго мы сячэм тоны і даем планы?

Няўжо нехта думае, што з гэтай «уладай» мы будзем нармальна жыць??

А МУС у нядаўнім відэа дазволіла сваім служкам выкарыстоўваць баявую зброю...

Шахцёры і ўсе працоўныя краіны! Мы можам разам спыніць кровапраліцце! Ні шэлегу больш памагатых! Годзе!

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках