14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белгазпрамбанк» атрымаў сродкі ад Нацбанка, але яны не кампенсавалі адток кліенцкіх грошай

1
«Белгазпрамбанк» атрымаў сродкі ад Нацбанка, але яны не кампенсавалі адток кліенцкіх грошай

Здаецца, у банка сур'ёзныя фінансавыя праблемы.

У інтэрнэце з'явіўся бухгалтарскі баланс «Белгазпрамбанка» на 1 кастрычніка 2020 года. У ім, як на далоні, бачныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў банку. Кліенты выводзяць сродкі, а Нацыянальны банк надае фінансавую падтрымку.

Бухгалтарскі баланс апублікаваны ў Telegram-канале «Эканомiка».

Адзначаецца, што за 3 квартал Белгазпрамбанк атрымаў дапамогу ад Нацыянальнага банка сумай 185 млн BYN. Акрамя таго, крэдытна-фінансавая ўстанова выплаціла свае аблігацыі на 90 млн BYN.

А вось адток кліенцкіх рэсурсаў (у рублёвым эквіваленце) перавысіў 310 млн BYN, аўтары канала

пракаментавалі гэта наступным чынам:

- Частка рэальнага адтоку нівеляваная курсавой розніцай. На 01.07 за даляр давалі 2,4 рубля, а на 01.10 - 2,61. Таму сапраўдныя маштабы адтоку большыя, чым бачна з балансу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках