14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, чаму каты не сябруюць з сабакамі

16
Навукоўцы расказалі, чаму каты не сябруюць з сабакамі

Жывёлы схільныя да кааператыўных узаемастасункаў.

Усе ведаюць, што каты і сабакі не ладзяць паміж сабой. Навукоўцы патлумачылі, чаму гэта адбываецца. У 2010 годзе экспэрты з Оксфарда правялі эксперымент з жывёламі. Даследаванне паказала, што сярод паўмільёна млекакормячых, сабакі найбольш сацыяльныя. Яны здольныя ўзаемадзейнічаць у зграі, разумець яе намеры і настроі, паведамляе lenta.ua.

Пазнейшыя даследаванні таксама запэўніваюць, што жывёлы схільныя да кааператыўных узаемастасункаў. Таму забараняецца выкарыстоўваць метад дамінавання пры дрэсіроўцы, бо гэта вядзе да пашкоджання іх псіхікі.

Каты паводзяць сябе зусім інакш. Яны таксама высока сацыяльныя, але аддаюць перавагу не мець лішніх кантактаў, назіраючы з боку.

У адрозненне ад сабак, каты негатыўна ставяцца да іншых драпежнікаў і ўсякім спосабам абараняюць сваю тэрыторыю. Выключэнне робяцца толькі для тых жывёл, з якімі яны раслі.

У выніку калі сабакі праяўляюць цікавасць, каты імкнуцца адхіліцца. Акрамя таго, сабака бачыць у каце ахвяру, што выклікае паляўнічы рэфлекс.

Даследаванні ў пачатку 2000-х гадоў паказалі, што сабакі належаць да дамінуючых гарадскіх драпежнікаў, якія скарачаюць колькасць катоў. Вартавыя, байцоўскія і вандроўныя сабакі забіваюць іх з невядомых прычын, нават не галодныя. Такім чынам, у катоў спрацоўвае інстынкт самазахавання.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках